Беларускі тэатр «Лялька»
Беларускі тэатр «Лялька» | |
---|---|
Заснаваны | 1990 |
Будынак тэатра | |
Краіна | |
Будынак | вул. Пушкіна №2, Віцебск, Беларусь |
Кіраўніцтва | |
Дырэктар | Аляксандр Грыгор'еў |
Мастацкі кіраўнік | Віктар Клімчук |
Сайт | lialka.by/bel/ |
Беларускі тэатр «Лялька» — тэатр лялек у Віцебску. Заснаваны ў 1990 годзе. Знаходзіцца па адрасе вул. Пушкіна, 2, у будынку гарадскога сядзібнага дома. Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь (2000).
Гісторыя тэатра
[правіць | правіць зыходнік]Беларускі тэатр «Лялька» быў створаны ў 1985 годзе як лялечная трупа пры драматычным тэатры імя Якуба Коласа.
Першы спектакль («Дзед і Жораў» па п'есе В. Вольскага) быў адыграны 20 красавіка 1986 года, гэты дзень традыцыйна святкуецца як Дзень нараджэння Беларускага тэатра «Лялька».
З 1989 года ў тэатры працуюць мастакі Аляксандр Сідараў (галоўны мастак) і Ганна Сідарава (мастак-пастаноўшчык).
У 1990 годзе лялечны калектыў, са сталым рэпертуарам, вылучыўся ў асобны тэатр з будынкам у цэнтры горада.
У 2000 годзе калектыву тэатра «Лялька» прысвоена званне «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь».
Калектыў Беларускага тэатра «Лялька» вядомы ў Беларусі і за яе межамі, на яго рахунку пяць Гран-пры, прызы за лепшыя спектаклі і ролі, дыпломы міжнародных фестываляў.
Гісторыя будынка
[правіць | правіць зыходнік]Беларускі тэатр «Лялька» знаходзіцца ў горадзе Віцебску. Тэатр размешчаны ў доме па вуліцы Пушкіна, 2.
Гэты будынак створаны як прыватны жылы дом сядзібнага тыпу ў стылі класіцызму і знаходзіцца пад аховай дзяржавы як помнік гісторыі і культуры горада канца XIX — пачатку ХХ ст.
Будынак у пачатку ХХ ст. планавалася выкарыстоўваць для Камерцыйнага вучылішча. Аднак пачалася Першая сусветная вайна і ў ім размясцілі шпіталь.
Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ў будынку знаходзіўся Савет рабочых і дэпутатаў і адбылася першая ў Віцебску канферэнцыя бальшавікоў.
Пазней тут дзейнічаў Габрэйскі педагагічны тэхнікум, пасля ліквідацыі якога ў 1937 годзе будынак перадалі Віцебскаму педінстытуту.
Пасля Вялікай Айчыннай вайны гэты будынак заняў гарадскі партыйны камітэт.
Рэпертуар
[правіць | правіць зыходнік]Рэпертуар тэатра «Лялька» складаюць 32 спектаклі па класічных і сучасных творах для дарослых і дзяцей розных узроставых груп.
Акрамя гэтых спектакляў у тэатры праходзіць батлеечнае прадстаўленне, створанае на аснове класічнага сюжэта пра Ісуса Хрыста і Цара Ірада.
Спектаклі тэатра «Лялька» ідуць выключна на беларускай мове.
Усе пастаноўкі калектыву падпарадкоўваюцца асноўнаму кірунку, які вызначаецца як тэатр-свята.
Дарослай аўдыторыі адрасавана 7 пастановак:
[правіць | правіць зыходнік]- «Загубленая душа, або Пакаранне грэшніка»
- «Ладдзя Роспачы»
- «Жураўлінае пяро»
- «Дэкамерон»
- «Нататкі вар'ята»
- «Дзядзька Ваня і сястры тры»
- «Скрыпка дрыгвы й верасовых пустэчаў»
Спектаклі для дзяцей:
[правіць | правіць зыходнік]- «Хлопчык-Зорка»
- «Чароўная зброя Кэндзо»
- «Яшчэ раз пра Чырвоную шапачку»
- «Асцярожна, Соня!»
- «Брэменскія музыкі»
- «Церам-церамок»
- «Прынцэса і Свінапас»
- «Жыў-быў Заяц»
- «Тук-тук! Хто там?»
- «Бука»
- «Дзед і Жораў»
- «Воўк і раз, два, тры»
- «Ямелева шчасце»
- «Аладзін»
- «Сонейка і снежныя чалавечкі»
- «Кветачка-вясёлка»
- «Сунічкі для Веліканачкі»
- «Марозка»
- «Чорная курыца, або Падземныя жыхары»
- «Хлопчык і Цень»
- «Піліпка і Ведзьма»
- «Дапытлівы Слонік»
- «Адважныя браты»
- «Касмічная казка»
- «Папялушка»
Удзел у фестывалях
[правіць | правіць зыходнік]1990-я
[правіць | правіць зыходнік]У 1994 годзе калектыў прыняў удзел у фестывалі «Інтэрлялька — 94» (Ужгарад, Украіна) са спектаклем «Загубленая душа, або Пакаранне грэшніка» паводле кнігі Яна Баршчэўскага «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях». Пастаноўка адзначана дыпломам за высокую эстэтыку ў падачы матэрыялу.
1994 і 1995 гады адзначаны фестывалем i гастрольнай паездкай у Германію са спектаклем «Дапытлівы слонік» Р. Кіплінга. Зараз пастаноўка ігpaeццa на беларускай і нямецкай мовах.
1996 год — фестываль і гастролі ў Францыі са спектаклем «Дзед і Жораў» В. Вольскага.
У 1998 годзе калектыў прыняў удзел у Міжнародным фестывалі лялечных тэатраў, што праходзіў у Тэгеране (Ісламская Рэспубліка Іран) са спектаклем «Чароўная зброя Кэндзо» М. Супоніна.
У 1998 годзе за спектакль «Чароўная зброя Кэндзо» М.Супоніна на Міжнародным фестывалі «Белая вежа» (Брэст, Беларусь) атрымана Гран-пры.
У 1999 годзе калектыў атрымаў прыз «Міжнародная зорка» за выдатную дзейнасць у развіцці міжнародных тэатральных сувязяў.
У 2000 годзе калектыў Беларускага тэатра «Лялька» атрымаў ганаровае званне «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь».
2000-я
[правіць | правіць зыходнік]У чэрвені 2004 года калектыў прыняў удзел у Міжнародным фестывалі, што праходзіў у горадзе Катавіцы (Польшча) са спектаклем «Хлопчык-Зорка» О. Уайльда. Спектакль быў адзначаны прызам за лепшую анімацыю і прызам за лепшую жаночую ролю (Ларыса Мартынава за ролю Хлопчыка-Зоркі).
У жніўні 2004 года ў горадзе Заграбе (Харватыя) спектакль «Загубленая душа, або Пакаранне грэшніка» паводле Я. Баршчэўскага атрымаў Гран-пры Міжнароднага фестываля.
У чэрвені 2011 года спектакль «Загубленная душа, або Пакаранне грэшніка» прыняў удзел у ХХІV Міжнародным фестывалі «Валізка» ў горадзе Ломжа (Польшча). Пастаноўка была адзначана ўзнагародай — дыпломам і сімвалічнай фігурнай выявай — за майстэрства акцёраў.
Экспазіцыя
[правіць | правіць зыходнік]У фае тэатра знаходзіцца музей лялек і элементаў сцэнаграфіі са спектакляў. Дадзеная экспазіцыя зменная, яна папаўняецца з архіва тэатра.
На ёй прадстаўлены разнастайныя сістэмы лялек: марыянеткі, планшэтныя, пальчаткавыя, трысцёвыя лялькі.
У экспазіцыі музея знаходзіцца таксама механічны тэатр і батлейка, створаныя мастаком Аляксандрам Сідаравым.
Батлейка была зроблена ў 1996 годзе на ўзор аўтэнтычнай магілёўскай батлейкі XVIII стагоддзя.
Калектыў тэатры
[правіць | правіць зыходнік]Кіраўніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- Мастацкі кіраўнік тэатра — Віктар Клімчук, Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь.
- Дырэктар тэатра — Аляксандр Грыгор'еў.
Трупа
[правіць | правіць зыходнік]Артысты, якія працуюць у тэатры
[правіць | правіць зыходнік]- Вольга Корзун
- Алесь Маханькоў
- Юрась Франкоў
- Ніна Шабанава
- Ларыса Мартынава
- Алег Рыхтэр
- Ганна Сцепанец
- Вольга Маханькова
- Аляксей Макарскі
- Вольга Лазебная
- Наталля Гайдук
- Яўген Гусеў
- Міхась Клімчук
- Валерый Зімніцкі
- Сяргей Толкач
- Марына Марозава
Артысты, якія раней працавалі ў тэатры
[правіць | правіць зыходнік]- Уладзімір Бублякоў
- Алена Жураўлёва
- Святлана Лунёва
- Алена Мажэйка
- Ірына Нікалаева
- Таццяна Аттарава
- Юрась Сяменчанка
- Аляксей Глот
- Вячаслаў Зенчык
- Вікторыя Кірык
- Алесь Аўсяннікаў
- Юрась Шынелька
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Памяць: Гіст.-дакументальная хроніка Віцебска. У 2-х кн. Кн. 2-я / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2003. — 680 с.: іл. — 5000 экз. — ISBN 985-11-0257-1
- Котович, Т. В. Белорусский театр «Лялька»: монография / Т. В. Котович. — Витебск: УО «ВГУ им. П. М. Машерова», 2012. — 110 с.